Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Экспазіцыя музея прысвечана такім тэмам, як вытокі тэатральнай і музычнай культуры на землях Беларусі, фарміраванне нацыянальнай прафесійнай тэатральнай і музычнай культуры ў XIX стагоддзі, тэатр і музыка Беларусі ў ХХ стагоддзі. Пастаянную экспазіцыю дапаўняюць мемарыяльныя пакоі, прысвечаныя творчасці выдатных майстроў беларускай сцэны. У музеі пастаянна арганізуюцца разнастайныя выстаўкі, праводзяцца культурныя мерапрыемствы.

Экспазіцыі

  • Музычная і тэатральная культура X–XIX стст.
  • Беларуская музычная культура ХХ ст.
  • Вытокі тэатральнай і музычнай культуры на беларускіх землях
  • Мемарыяльныя пакоі
  • Тэатральная культура Беларусі ХХ ст.